ВАСІЛЬ СТАШЭЎСКІ

Васіль Пятровіч Сташэўскі нарадзіўся ў вёсцы Свінка Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў беднай сялянскай сям’і. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У час грамадзянскай вайны прымаў удзел у барацьбе супраць войск буржуазнай Польшы. У 1918 – 1920г.г. і ў 1923г. настаўнічаў, у 1920 –1921г.г — ваенком і загадчык аддзела асветы Магілянскага валаснога рэўкома, сакратар Нясвіжскага павятовага ваенкамата, загадчык беларускага пададзела Мінскага павятовага аддзела народнай асветы. Пасля заканчэння Мінскага настаўніцкага інстытута выкладаў гісторыю і літаратуру на настаўніцкіх курсах і рабфаку ў Оршы, узначальваў культаддзел Аршанскага акруговага Савета прафсаюзаў. З 1927г. адказны сакратар літаратурнага аб’яднаня “Маладняк”, з 1929г. — аб’яднання “Полымя”. У 1923- 1929г.г працаваў у газеце “Савецкая Беларусь”. Першыя вершы апублікаваў у 1925г., першую п’есу “На другі дзень” – у 1929г.. Надрукаваў больш за 20 п’ес.