Скрыган Ян

Іван Аляксеевіч Скрыган нарадзіўся ў сяле Труханавічы Капыльскага раёна Мсінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Слуцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Працаваў у рэдакцыі слуцкай акруговай газеты “Вясковы будаўнік”, потым – загадчыкам Народнага дома ў Расонах, у рэдакцыі газеты “Чырвоная Палаччанка”. З 1928 да 1923г. — студэнт літаратурна- лінгвістычнага аддзялення педфака Беларускага Дзяржаўнага універсітэта. Быў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, “Літаратурна – мастацкай камуны”. Быў старшым бухгалтарам на заводзе ў Фергане, галоўным бухгалтарам на сланца – хімічным камбінаце “Ківіалі” ў Эстоніі. Член КПСС. Узнагароджаны мадалямі . Літаратурную дзейнасць пачаў у 1924г. з вершаў. Удзельнічаў у калектыўным зборніку “ Слуцкія песняры”. Пераклаў на беларуску мову кнігі і паасобныя творы Астроўскага , Горкага, Буніна, а таксама украінскіх, літоўскіх, латышскіх пісьменнікаў. За ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі ў 1976г. прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.