Русак Адам

Хай цвітуць твае прасторы
Хай красуе гай,
Добры дзень, мая айчына,
Мой любімы край!

Адам Герасімавіч Русак нарадзіўся у вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі музычны тэхнікум Ленінградскую кансерваторыю. У 1932 – 1949г. саліст аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра ( у час Вялікай Айчыннай вайны разам з тэатрам быў эвакуіраваны ў Арэнбург). Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, “Знак Пашаны”і медалямі. Аўтар зборнікаў вершаў і песень “На родных палетках”, “Песні і вершы”. Песні Русака “Бывайце здаровы”, “Лясная песня”, і іншыя сталі народнымі. Многія песні выходзілі асобнымі выданнямі.