Ралько Іван

Іван Дзмітравіч Ралько нарадзіўся ў вёсцы Макраны Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Нясвіжскае педагаічнае вучылішча. Працаваў дырэктарам і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Багушоўскай сямігадовай школы, затым выкладаў рускую мову і літаратуру ў Навамышскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. У 1958г.* скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага універсітэта імя У.І. Леніна і паступіў вучыцца ў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Пасля заканчэння аспірантуры – навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Асобнымі выданнямі выйшлі працы “Беларускі верш”. Займаўся і мастацкім перакладам (з украінскай і польскай моў).