Рабкевіч Валянцін

Рабкевіч Валянцін Іванавіч нарадзіўся 15 лютага 1937 г., вёска Аксаміты. Паэт, перакладчык і мовазнаўца.

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага. працаваў настаўнікам Іказненскай СШ (1959-1960), завучам Барадзінскай СШ (1960-1963) Браслаўскага раёна, завучам Ракаўскай СШ (1963 – 1965) Валожынскага раёна. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М.Горкага (1965 – 1968). У 1968-1974гг. – старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”. З 1974 года – рэдактар, з 1975г. – старшы рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Кандыдат філалагічных навук.

Першы верш апублікаваў у 1957г. (часопіс “Работніца і сялянка”). Аўтар зборніка вершаў для дзяцей “Ад зімы да зімы” (1982). Выступаў з артыкаламі па культуры беларускай мовы.

Памёр 6 лютага 1995 г.