Падгорскі-Аколаў Леанард

Нарадзіўся 21 снежня 1891 г. ў маёнтку Рымя.

Першы зборнік Падгорскага-Аколава – “Сонечная усмешка” – выйшаў у свет у 1912 годзе ў г.Львове, куды пачынаючы паэт прыехаў для заняткаў універсітэце. Пасля першай сусветнай вайны наш зямляк перасяляецца ў Варшаву. У вялікім горадзе ён адчувае сябе адзінокім. З гэтага адзіноства, тугі па радзімых мясцінах і нараджаецца зборнік “Беларусь” (1924) – вяршыня паэтычнай творчасці Падгорскага-Аколава.

Л.Падгорскі-Аколаў быў прапагандыстам рускай літаратуры. Ён перакладаў на польскую мову творы Пушкіна і Лермантава, Блока і Маякоўскага, Брусава і Ахматавай. Пасля смеці паэта (4 студзеня 1957г.) найбольш каштоўнае з яго спадчыны было ўключана ў зборнік “Выбраная паэзія” (Варшава, 1960).