МІКОЛА ДУБОВІК

Нарадзіўся 28.07.1905 года у вёсцы Каменка.

З беднай сялянскай сям’і. Нягледзячы на вялікія матэрыяльныя цяжкасці (вучыўся будучы на ўтрыманні у брата), у 1923 годзе Мікола Дубовік скончыў агульнаадукацыйныя курсы і паступіў у БДУ на факультэт грамадскіх навук, пасля перавёўся на літаратурнае аддзяленне педфака. Некалькі разоў даводзілася кідаць вучобу, так што ён доўга заставаўся студэнтам 2-га курса. Затым служыў у арміі. У час купання з ротай студэнтаў-чырвонаармейцаў малады паэт патануў.

У 1925 годзе Мікола Дубовік быў дэлегатам І з’езда “Маладняка”. З гэтага часу ён пачаў актыўна друкавацца. Захапляўся паэзіяй Дж.Байрана, які уплываў і на яго творчасць. Уліўшыся ў беларускую літаратуру разам з хваляй маладых, абуджаных рэвалюцыяй паэтычных сіл, Мікола Дубовік адлюстраваў у сваёй творчасці найбольш характэрныя яе праявы: аптымізм, бадзёрасць паэтычнага тону, захопленасць рэвалюцыйным будаўніцтвам. Аднак цяжкія ўмовы жыцця, абвостранасць сацыяльнага зроку прывялі таленавітага паэта да большай унутранай заглыбленасці.

Памер 30.06.1928 года .