Міхальчук Сяргей

Сяргей Апанасавіч Міхальчук нарадзіўся ў весцы Скабін Капыльскага раена Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Капылі. У 1944г. быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1951г. скончыў універсітэт і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР. З 1972г.- загадчык рэдакцыі літаратуры для дзяцей дашкольнага і маладошага школьнага ўзросту выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Узнагароджаны медалямі : Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР. Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955г. Напісаў для дзяцей маленькую аповесць “Сто прыгод за адзін дзень”. Перакладаў на беларускую мову творы і кніжкі.