Мэндэле Мойхер-Сфорым

Сапраўднае імя Абрамовіч Шолам Якаў. Нарадзіўся 20.12.1836 года ў Капылі. Памёр 8.12.1917 г. Яўрэйскі пісьменнік. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў яўрэйскай літаратуры.
Ён назаўсёды запомніў многія падзеі, што адбываліся ў той часна Капыльшчыне.
Яшчэ падлеткам Шолам Якаў зблізіўся не толькі з дзецьмі яўрэйскіх беднякоў, але і іх бацькамі.
Жыцце Шолама-Якава да 14-ці гадовага ўзросту праходзіла больш менш бесклапотна. Потым нечакана цяжка захварэў і памёр бацька. Шолама-Якава адправілі да багатых сваякоў у Цімкавічы, але ён збег ад іх. Тады маці накіравала сына на вучобу ў Слуцк. На той час там знаходзіўся адзін з буйнейшых на Беларусі ешыботаў – чарговая па ступені рэлігійная школа пасля хедара. У сценах ешыбота яму стала невыносна цяжка. Падаўся Шолам-Якаў па свету. Ажно ў Вільню трапіў. Працаваў настаўнікам. Пачаў перапісваць тэксты песень. А пасля… Узяўся за п’есу.

У 1857г. Шолам-Якаў дэбютаваў на старонках газеты “Гамагід” з артыкулам “Ліст па пытаннях выхавання”. На гэты час Шолам-Якаў здаў паспяхова экзамены ў казённым вучылішчы і атрымаў права займацца педагагічнай дзейнасцю.

У 1873 г. з’явілася яго аповесць “Кляча”. Сусветную вядомасць Мэндэле Мойхер-Сфорыму прынесла аповесць “Падарожжа Веніяміна Трэцяга”. Спачатку ў 1885 г. твор быў перакладзены на польскую мову, затым пад назвай “Яўрэйскі Дон-Кіхот” з’явіўся на рускай і чэшскай.

У 1881 г. Мэндэле Мойхер-Сфорым назаўсёды асталяваўся ў Адэсе. Займаўся не толькі творчай працай, а і педагагічнай дзейнасцю. Памёр у глыбокай старасці – 8 снежня 1917 года.