Марціновіч Алесь

Нарадзіўся Алесь Марціновіч 18 жніўня 1946 года ў вёсцы Казловічы Слуцкага раёна, беларускі крытык, літаратуразнавец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998). Скончыў Навасёлкаўскую СШ Капыльскага раёна (1964), Беларускі дзярджаўны універсітэт (1968). Працаваў у рэдакцыях драгічынскай, капыльскай, слуцкай раённых газет, у штодыдневіку “Літаратура і мастацтва”, цяпер першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Беларуская думка”. Аўтар кніг “Далучанасць”, “Пад небам вечнасці”, “Дарога ў запаветнае”, “Сувязь”, “Шляхам праўды”, “Дзе ж ты, храм Праўды?”, “Зерне да зерня”, “Хто мы, адкуль мы”, “У часе прасветленыя твары”, “Залатавуст з Турава”, і інш. Укладальнік і адзін з аўтараў Хронікі Памяць “Капыльскі раён”.