Коршак Аляксей

Я б закрыў навек спакойна вочы,
Калі мой любы край
Больш не ведаў злой напутнай ночы,
Красаваў, як май…

Аляксей Ігнатавіч Коршак нарадзіўся ў вёсцы Вуглы Капыльскага раена Мінскай вобласці. У адным з яго твораў — сатырыка-гумарыстычнай паэме «Капрызы фартуны» было і прысвечэнне Капылю:

Капыль! Капыль! Мой любы дружа,
Люблю я строгі выгляд твой,
Твайго нардому корпус дужы,
Сады з зялёнаю ліствой.

У Доктаравічах закончыў сямігодку, потым стаў вучнем Капыльскай сярэдняй школы. Па ініцыятыве Аляксея выпускаўся рукапісны літаратурны часопіс “Юнае племя”. У 1938-1941г. ён вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага. Быў намеснікам рэдактара інстытуцкага рукапіснага літаратурнага часопіса “Наша творчасць”. Пачалася вайна і А. Коршак пайшоў на вайну. Разведчык Чырвонай Арміі Аляксей Коршак загінуў ва Усходжняй Прусіі ў 1945 годзе. У 1963г. пабачыла свет першая кніга А. Коршака “Апаленыя пялесткі”.