Клейнбарт Леў

Нарадзіўся ў сям’і ўрача ў 1875 годзе ў Капылі. Памёр 20.11.1950 года. Рускі савецкі крытык і публіцыст. Даследаваў падпольныя выданні капыльскай арганізацыі “Самаразвіццё і самаадукацыя”, разглядаў раннюю творчасць А.Гурло, Ц.Гартнага, пісаў пра творчасць Ф.Чарнышэвіча, Ф.Шантыра і інш..Пакінуў ён і цікавыя успаміны аб рэвалюцыйных падзеях у родным Капылі.

Клейнбарт заўсёды з увагай ставіўся да творчай моладзі. Яму ў свой час накіраваў рукапіс сваей першай кнігі паэзіі “радуніца” С.Ясенін.

У 20-я гады Леў Клейнбарт кіраваў літаратурнымі студыямі ленінградскага Пралекульта, займаўся даследчыцкай дзейнасцю. Вывучаў гісторыю пралетарскай культуры, народную публіцыстыку, гісторыю беларускай літаратуры.

Адна з асноўных яго кніг “Маладая Беларусь” і сёння карыстаецца вялікай папулярнасцю.