Кандраценя Уладзімір

Кандраценя Уладзімір Ігнатавіч, нарадзіўся ў сакавіку 1917 года у в.Смалічы, беларускі пісьменнік. Скончыў рабфак у Бабруйску (1935), Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага (1939). Працаваў настаўнікам, служыў у Чырвонай Арміі. На пачатку вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон. Уцёк з лагера для ваеннапалонных. У верасні 1942 стварыў падпольную групу, якая была выдана правакатарам. Растраляны 23.02.1943 у Слуцку нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пахаваны ў в.Смалічы.

Аўтар кнігі апавяданняў “Любоў” (1938, 1939).