Канановіч Іван

Канановіч Іван Іванавіч нарадзіўся 10 мая 1938 года у весцы Кукавічы, беларускі пісьменнік. Скончыў Вялікараёўскую СШ (1956), Баранавіцкае вучылішча сельскай гаспадаркі (1956), Мінскае ПТВ-9 (1962), Беларускі дзяржаўны універсітэт (1968).

Працаваў трактарыстам у Цімкавіцкай МТС, на цаліне, слесарам-рамонтнікам, інжынерам не Мінскім аўтазаводзе, у шматтыражцы “Автозаводец”. З 1982 у выдавецтве “мастацкая літаратура”

Аўтар кніг “Заводскія світанні” (1978), “Белы чыгун” (1981), “Цеплы камень” (1985), “Асобая зона” (1992).