Хведаровіч Мікола

Перажытага сення не шкада,-
Мы для мэты вялікай жылі.
Прамільгнулі гады назаўсёды,
А між іх і цяжкія былі.

Мікала Хведаровіч (Мікалай Фёдаравіч Чарнушэвіч) нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Капыль у сялянскай сям’і. У часы першай сусветнай вайны , як бежанец трапляе ў Калугу, у дзіцячы прытулак для дзяцей – бежанцаў. Займаўся ў гарадскім вучылішчы. У 1918г. вяртаецца дамоў і паступае ў Цімкавіцкае гарадское вучылішча. З прыходам немцаў працуе батраком. Пасля прыходу Чырвонай Арміі – адзін з арганізатараў ячэек камсамола на Случчыне. У 1924г. — камісар ваенкамата па дапрызыўнай падрыхтоўцы. У 1923г. скончыў рабфак у Мінску і паступіў на літаратурна- лінгвістычнае аддзяленне педфака Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў у 1931г.. Працаваў у часопісах “ Партыйны работнік “ і “Бальшавік Беларусі”, рэдактарам часопіса “Чырвоная Беларусь”. Узнагароджаны медалямі. Друкуецца з 1925 г.. Выйшлі кніжкі паэзіі і “Настроі”, “ Рытмы”, “Ха”. Выдаў кнігу ўспамінаў “Памятныя сустрэчы”.