Гурло Алесь

Ідзем мы наперад, скрозь попел і дым,
Нястрымнае наша ўперад імкненне,
Мы родзім надзею, бадзёрым уздым,
Каб потым жыць вечна над бляскам праменняў.

Алесь Гурло (Александр Кандратовіч) нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Капыль Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Капыльскае чатырохкласнае вучылішча (1908г). Зарабляў падзённай работай, затым паехаў у Пецербург і стаў працаваць на заводзе «Вулкан». З 1913г. служыў на Балтыйскім флоце – спачатку мастросам на крэйсеры «Богатырь», а пасля – унтэрафіцэрам на мінаносцы «Забляка». Быў вельмі цяжка паранены. Удзельнік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыя і грамадзянскай вайны. З атрадам рэвалюцыйных матросаў прымаў удзел у штурме Зімнягя палаца, у падаўленні эсэраўскага мяцяжу ў Яраслаўлі, у барацьбе з калчакаўцамі. У 1921г. вярнуўся на Беларусь. Працаваў у Інбелкульце, у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Полымя», «Пробліск».

Творы : «Любоў усе змагае», «Нашы птушкі», «Спатканні», «Межы».