Гартны Цішка

У гісторыі беларускай літаратуры творчая спадчына Цішкі Гартнага – паэта, празаіка, публіціста, літаратурнага крытыка – цікавая старонка.

Ц. Гартны – актыўны ўдзельнік рэвалюцыйных падзей 1905 — 1907г.г., Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г., пешы старшыня часовага ўрада Беларусі. Яго рукой напісаны і падпісаны маніфест, якім 1 студзеня 1919 года Беларусь была абвешчана Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай і дэкларавана поўнае вызваленне беларускага народа ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнету.

Творчасць пісьменніка фарміравалася пад уплывам рускай рэвалюцыйна — дэмакратычнай і рабочай паэзіі і развівалася пад непасрэдным уздзеяннем лірыкі Я Купалы і Я. Коласа.

Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) нарадзіўся 4 лістапада 1887 г. у мястэчку Капыль.

Бацька яго парцаваў гарбаром, маці – падзёншчыцай. Запаветнай марай гэтых простых людзей стала адукацыя сына. Ад бацькі Зміцер навучыўся добра чытаць па – стараславянску. Пазней ён стаў вучыцца ў “дэрактараў”, многа і прагна чытаў. У 1905 г. скончыў Капыльскае двухкласнае вучылішча. Яшчэ ў вучылішчы Ц. Гартны захапляўся дзейнасцю капыльскіх сацыял- дэмакратаў, быў актыўным чытачом іх бібліятэкі. Сярод прачытаных ім кніг былі творы Нікіціна і Някрасава, Чэхава і Надсана, Пісарава і Міхайлоўскага, Талстога і Горкага. У гэты час юнак спрабуе свае літаратурныя сілы і піша вершы і апавяданні на рускай мове.У 1906 г. Жылуновіч працуе гарбаром — пасадчыкам і становіцца актыўным удзельнікам рэвалюцыйных выступленняў рабочых і сялян Капыля. Яго выбіраюць членам камітэта сацыял- дэмакратычнай арганізацыі — адказным за культурна — асветніцкую работу сярод моладзі. За яго дзейнасцю пільна сачыла паліцыя і не раз рабіла вобыскі на кватэры. Спроба маладога рабочага паступіць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю скончылася няўдачаю; ён не быў прыняты з-за “ палітычнай ненадзейнасці”. Нягледзячы на цяжкую працу, ен шмат чытае, піша апавяданні, вершы, вядзе дзённікі . У двух дзённіках гэтага часу (“Дневник рабочего» і «Дневник посадчика») чытаем пра жудасныя ўмовы працы рабочых у прыватных гарбарных майстэрнях. Пазней гэтыя дзённікі паслужылі Гартнаму каштоўным матэрыялам для напісання шэрагу твораў

У 1910- 1911г. сябры арганізавалі літаратурна – грамадскі гурток “Самаразвіццё і самаадукацыя” і выдавалі рукапісныя часопісы “Заря”, затым “Голас низа» (на рускай мове) і дадатак да яго “Вольная думка”(на беларускай)- зборнік твораў маладых аўтараў. Рэдактарам “Голас низа» быў Цішка Гартны, які выступаў пад псеўданінамі Шулятнік і Капылянін. Цішка Гартны ў 1912г. звязваецца з кіеўскім часопісам “Огни», у якім друкуе свой верш “На берегу моря” пад псеўданінам “Рабочий Давид Скорбящий». Вясной 1913г. Гартны прыехаў у Пяцярбург і працавў фрэзіроўшчыкам на заводзе “Вулкан”. Уключыўся ў беларускі нацыянальна – вызваленчы рух, які садзейнічаў росту яго нацыянальнай свядомасці. Аднак беспрацоўе напаткала яго і тут. З групай маладых рабочых ён быў звольнены. З дапамогай сяброў у 1914г. уладкаваўся ў выдавецтва А. Суворава – сына, дзе два гады працаваў экспедытарам, а затым- бухгалтарам. Зарабіўшы грошай і атрымаўшы дазвол, 1 лістапада 1916г. Гартны пачаў выдаваць у Петраградзе газету на беларускай мове “Дзянніца”. Вайну 1914г. паэт сустрэў варожа, зразумеўшы яе грабежніцкую сутнасць і антынародны характар.Ён бачыў, як тысячы бежанцаў пацягнуліся па дарогах Беларусі, уцякаючы ад чужаземных грабежнікау,паміраючы ад голаду і эпідэмій (верш “Бежанцы”. У Лютаўскай рэвалюцыі, пісаў сам Гартны, ён прымаў непасрэдны удзел.

Разам з рабочымі петраградскіх заводаў атакаваў Праабражэнскія казармы, дапамагаў лавіць пераапранутых паліцэйскіх на Неўскім праспекце. У сакавіку 1917г. бежанскі камітэт беларусаў паслаў яго сваім дэпутатам у Петрградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Створаная ў Петраградзе Беларуская сацыялістычная грамада выбрала Жылуновіча старшынёй. Ад яе ён прысутнічаў на сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый і партый, на з’ездзе БСГ у Мінску. У снежні 1917г. удзельнічаў у рабоце Усебеларускага з’езда (кангрэса) і выступаў супраць яго разгону бальшавікамі, сцвярджаючы , што не кожны нацыянальны рух з’яўляецца буржуазным і рэакцыйным. У кастрычніцкіх падзеях 1917г. не ўдзельнічаў. 14 лютага 1918г. быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камісарыят пры урадзе РСФСР.

З. Жылуновіч назначаецца адказным сакратаром камісарыята і рэдактарам яго друкаванага органа на беларускай мове – газеты “Дзянніца”. У кастрычніку 1918г. З. Жылуновіч уступае ў члены РКП(б). Летам 1919г. Гартны быў накіраваны на Паўднёвы фронт, у 14-ю армію, і да лютага 1920г. ваяваў супраць Дзяніка , затым быў пераведзены ў штаб Заходняга фронту (Смаленск), дзе ў поўнай меры праявіўся яго талент публіціста – агітатара. У студзені 1920г. Гартны вяртаецца ў Мінск. У 20-я гады ён выбіраўся членам ЦВК БССР І СССР, быў рэдактарам газеты “Савецкая Беларусь” і часопіса “Полымя”, Дырэктарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, намеснікам міністра асветы БССР, членам калегіі Інстытута гісторыі партыі, дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва. З 1928г. ён правадзейны член Акадэміі навук БССР. Аднак далейшы лес Цішкі Гартнага склаўся вельмі трагічна. Нягледзячы на высокія пасады і званні, ён не карыстаўся даверам з боку кіраўніка партыі. За кожным яго крокам сачылі, на яго паклёпнічалі, тройчы выключалі з партыі. Усведамленне безабароннасці і асабістай бездапаможнасці прымусілі Гартнага ў снежні 1929г. напісаць “пакаенне”- “Мае памылкі і іх карані”. Ён прызнаваўся ў тых палітычных памылках, якія прыпісваліся яму ў час партыйных чыстак. Аднак і “пакаянне” не уберагло Гартнага. 16 студзеня 1931г. ен быў выключаны з партыі за “свядомае правядзенне нацыянал- апартуністычнай і нацыянал – дэмакратычнай лініі, за ўдзел у антыпартыйных групоўках, за сувязь з варожымі справе пралетарыяту нацдэмаўскіх і фашысцкімі элементамі і як рупара варожых сіл, якога выкарыстала ў сваіх мэтах контррэвалюцыя ў барацьбе з дыктатурай пралетарыяту”. 16 лістапада 1936г.. З. Жылуновіч (Ц. Гартны) быў арыштаваны органамі НКУС. На допытах яго катаваннямі прымусілі “прызнацца” ў яшчэ больш цяжкіх злачынствах. Фізічныя і маральныя здзекі з Гартнага на працягу 5 месяцаў у засценках мінскай турмы давялі яго да вар’яцтва. 11 красавіка 1937г. ён памер у Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы. У 1987г. Зміцер Хведаравіч Жылуновіч (Цішка Гартны) быў рэабілітаваны “за адсутнасцю ў яго дзеянні саставу злачынства”

Да ранняга перыяду творчасці Цішкі Гартнага адносяцца тры сшыткі рукапісных вершаў, знойдзеныя ў архівах: “Мои душевные изменения», «Душевные изменения» і «Скорбная лира», з якіх 23 вершы на рускай мове і на беларускай. Да 1959г. яны, за выключэннем верша “Бяздольны”, нідзе не друкаваліся.