Чорны Кузьма

Нарадзіўся ў маёнтку Боркі недалека ад Цімкавіч у сялянскай сям’і. Жылі маладыя бацькі з сынам у невялікай каморцы. Бацька займаўся звычайнай сялянскай працай – сеяў, касіў, малаціў, зімой даглядаў панскую жывёлу. Маці даіла гаспадарскіх кароў. Калі Кузьму Чорнаму (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) споўнілася сем гадоў , пан прапанаваў яго бацьку стаць прыказчыкам. Аднак бацька паслухаўся жонку. Хлопчыку ж трэба вучыцца, а дзе знойдзеш таго настаўніка на вотшыбе. Маці хацела, каб сын стаў чалавекам адукаваным. Чытаць сына па складах навучыла маці.

Зімой 1908г. Раманоўскія жылі хоці і ў цеснай, але ў сваей хаце ў Цімкавічах, Коля хадзіў у першы клас Цімкавіцкага двухкласнага вучылішча. Пасля школы Раманоўскі паступіў у Нясвіжскую семінарыю. Праўда скончыць яе не давялося. Раманоўскі ўладкаваўся працаваць у Цімкавіцкі валасны рэўком. Толькі самыя блізкія сябры ведалі, што ён спрабуе пісаць. Некалькі апавяданняу, напісаных пад уплывам Максіма Горкага , нават у Петраград асмеліўся паслаць, але адказ не надта абнадзеіў. 5 мая 1923г. адно з апавяданняў – “На граніцы”- з’явілася ў газеце “Савецкая Беларусь”. Праз некалькі дзён надрукавалі і другое –“ На варце”. Пад творамі стаяў псеўданім Кузьма Чорны. У 1923г. паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт на літаратурна — лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта (скончыў два курсы). У 1924 – 1928г.г. працаваў у газеце “Беларуская веска”. Член літаратурных аб’яднанняў “Маладняк”(з 1923), “Узвышша”(з 1926).

У 30- я гады – літкансультант у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР. У гады вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве і змяшчаў публістычныя артыкулы, нарысы, фельетоны і апавяданні ў газетах “Савецкая Беларусь” і “ Раздавім фашысцкую гадзіну”, у часопісе “Беларусь”, пісаў раманы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і партызанскім медалем . Чорны працягваў у сваёй творчасці купалаўска- коласаўскую традыцыю ўвагі да жыцця і клопатаў “ маленькага чалавека”,які пасля рэвалюцыі адчуў гонар называцца беларусам. У Цімкавічах існуе музей Кузьмы Чорнага . У стварэнні музея дапамаглі родныя і блізкія пісьменніка, а таксама яго сябры – літаратары, і тыя ,хто вывучэнню творчасці К. Чорнага прысвяціў жыццё. У музеі часта праходзяць ўрокі беларускай літаратуры. Памер у 1944г.