Чарнушэвіч Нічыпар

Нічыпар Федаравіч Чарнушэвіч нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Капыль Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1917- 1920г.г настаўнічаў у Траянаўскім земскім народным вучылішчы на Капыльшчыне. Служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вучобу сумяшчаў з працай ў газеце “Савецкая Беларусь”. Працаваў у Кіраве, Маскве, загадваў аддзелам у газеце “ Тюменьская правда”. З 1947г. жыў у Мінску, працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве, на Беларускім тэлебачанні, у іншых установах. Першыя творы надрукаваў у 1923г. у часопісе “Полымя”. Аўтар зборнікаў вершаў “Дзіва”, “Нясу надзею”. Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, яўрэйскіх паэтаў.