Бабарэка Адам

Адам Антонавіч Бабарэка (выступаў таксама пад псеўданімам Адам Чырвоны, Якім Каліна) нарадзіўся 14 кастрычніка 1899г. ў вёсцы Слабада — Кучынка Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і беззямельнага селяніна. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю ў 1918 годзе. З 1918 года настаўнічаў на Капыльшчыне. У час белапольскай акупацыі ўдзельнічаў у падпольнай барацьбе, быў пасаджаны ў астрог (1920г.) Пасля вызвалення Случчыны працаваў настаўнікам, быў членам рэўкома Пукаўскай воласці і загадваў валасным аддзелам народнай асветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921 – 1922г.г). У 1927г. скончыў этнолагалінгвістычнае аддзяленне педфака ЮДУ. Адначасова з вучобай працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», потым настаўнікам. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк»(1923г.). Пасля ўтварэння «Узвышша» (1926) — сакратар аб’яднання. У 1926 – 1929г.г працаваў у Камуністычным універсітэце Беларусі імя У.І. Леніна выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, а з 1928г. — асістэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ. У 1925 годзе выдаў кнігу «Апавяданні».

Памер 10 кастрычніка 1938 года.