Астрэйка Сяргей

Сяргей Адамавіч Астрэйка нарадзіўся 26 чэрвеня 1912 г. у весцы Каласоўшчына Капыльскага раена Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум у 1930г. Пасля працаваў літаратурным рэдактарам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці, навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР.

Першыя паэтычныя творы апублікаваў у газеце “Чырвоная змена”. З творамі выступаў на старонках часопісаў “ Полымя рэвавлюцыі” і “Чырвоная Беларусь”. Толькі дваццаць пяць гадоў наканаваў яму лес. Некаторыя яго рукапісы захаваліся ў Дзяржаўным архіве — музеі літаратуры і мастацтва БССР.

Памёр ён 14 верасня 1937 г.