Алесь Адамовіч

Алесь (Александр Міхайлавіч) Адамовіч нарадзіўся 3 верасня 1927г.у весцы Канюхі Капыльскага раена Мінскай вобласці ў сям’і служачых. У 1942г. — сувязны , а з 1943г. баец партызанскага атрада імя Кірава на Бабруйшчыне. У 1944- 1945г.г. — студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума. У 1945г. паступіў, а ў 1950г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У.І. Леніна (філалагічны факультэт), у 1953 г. — аспірантуру пры універсітэце. З 1954г. навуковы супрацоўнік, а з 1976г. -загадчык сакратара ўзаемасувязей літаратур Інстытуты літаратуры імя Янкі Купалы. У 1962 –1966г.г. вучыўся на вышэйшых сцэнарных курсах, у 1964 –1966г.г. выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.В. Ламаносава. Доктар філалагічных навук, прафесар. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” і медалямі. Як крытык і літаратуразнаўца выступае ў друку з 1950г.. Піша на беларускай і рускай мовах. Выйшлі навуковыя працы “Шлях да майстэрства” (1958), “Культура творчасці” (1959), “Беларускі раман” (1961). Вялікай папулярнасцю карыстаецца “Хатынская аповесць” За яе аўтару ў 1944г прысуджана прэмія Міністэрства абароны СССР, а ў 1976г- Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа.