Афяроўскі Аляксандр Рыгоравіч

Нарадзіўся 1 мая 1937 года ў вёсцы Рулева Капыльскага раёна, Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1969). Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у Беларускім тэлеграфным агенцтве, у Белкаапсаюзе, выдавецтве “Універсітэцкае”. Цяпер у выдавецтве “Юнацтва”.

Аўтар дакументальнай аповесці “Свет северного сияния” (1988), зборніка гумару “Ноч з Юзікам” (1994), кнігі вершаў для дзяцей “Заапарк” (1994), раманаў “Двое на тонкім лёдзе” (1998), “Феафанія”, а таксама кніг “Тайны народнай медыцыны” (1993), “Яблоко” (1995)