Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч

Акадэмік АН Беларусі, вучоны ў галіне машынабудавання. Нарадзіўся 10.02.1928 года ў вёсцы Семежава. Яго імя ўключана ў 25-е выданне “Слоўніка міжнародных біяграфій”. Амерыканскі біяграфічны інстытут унёс прозвішча акадэміка Высоцкага ў спіс 500 вучоных, якія зрабілі вялікі ўклад у развіцце навукі ХХ стагоддзя.

Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1995. – С. 181.
Высоцкий Михаил Степанович: Краткий очерк научной и общественной деятельности. – Мн., 1988.
Аб узнагароджанні М.С.Высоцкага ордэнам Айчыны 2 ступені: Указ Прэзідэнта РБ ад 26 лютага 1998 // Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь. – 1998. — № 6.
Ігнатчык,І. Высоцкага — юбілей / І.Ігнатчык // Слава працы. – 1998. – 7 лют. – С. 3.

“Акадэмік міжнародных акадэмій, “Чалавек года – 1997”, яго імя ўключана ў 25-е выданне “Слоўніка міжнародных біяграфій”, так можна сказаць пра М.С.Высоцкага”. Пра гэта і многае іншае вы даведаецеся ў артыкуле І. Ігнатчыка “Высоцкага – юбілей”.

Вахир,Н.Я. Я люблю большие машины: [М.Высоцкий] // 7 дней. – 1998. — № 6.

Аўтамабіль МАЗ–6317 у 1996 годзе на першым адкрытым чэмпіянаце Расіі “Майстар ралі–97” атрымаў перамогу, канструкцыя якога была створана М.С.Высоцкім.

Чайка,Н. Автоконструктор Высоцкий по-прежнему в седле…: М.С.Высоцкий / Н.Чайка // Нар. газета.- 1998. – 11 лют. С. 3.