Шакун Леў Міхайлавіч

Доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай мовы, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1986 года. Нарадзіўся 14.09.1926 года ў вёсцы Браткава.

Шакун Леў Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Т. 17: Хвінявічы – Шчытні. – Мн.: БелЭн., 2003. – С. 361. Шакун,Леў Міхайлавіч // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. – Мн.: БелЭн., 1995. – С. 763. Красней,В.П. Прафесар Леў Міхайлавіч Шакун: Рэфератыўна-бібліяграфічны даведнік па беларускаму мовазнаўству / Міністэрства адукацыі РБ, БДУ. – Мн., 1997. – 142 с. Лазоўскі,У. Леў Міхайлавіч Шакун // Веснік Беларускага універсітэта. – 1996. — № 2. – С. 285. Прыгодзіч,М. Гісторык роднай мовы / М.Прыгодзіч // Слава працы. – 1986. – 2 снеж.

“Менавіта Леў Міхайлавіч Шакун, — піша ў сваім артыкуле М.Прыгодзіч, — творча перапрацаваў дасягнутае, сістэматызаваў і класіфікаваў паасобныя факты і з’явы, раскрыў характар і сутнасць гістарычных змен, акрэсліў шляхі і перспектывы далейшага развіцця і ўзбагачэння нацыянальнай мовы беларусаў”.