Ляўко Анатоль Ігнатавіч

Доктар сацыялагічных навук, прафесар, акадэмік Міжнародных акадэмій акмелагічных навук і вывучэння нацыянальных меншасцей, галоўны навуковы супрацоўнік сацыяльна-філасофскага аддзялення Нацыянальнага інстытута адукацыі. Нарадзіўся 15.04.1948 года ў вёсцы Астравок Капыльскага раёна.

Ляўко Аанатоль Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Т. 9. – Мн.: БелЭн., 1999. – С. 433.

Печенко,М.Ф. Левко А.И.: [К 50-летию со дня рождения] / М.Ф.Печенко // Адукацыя і выхаванне. – 1998. — № 4. – С. 3 – 4.

Прафесар А.І.Ляўко – член двух саветаў па абароне доктарскіх дысертацый па сацыялагічных навуках. Ён прызнаны спецыяліст у галіне сацыялогіі культуры і адукацыі, эканамічнай сацыялогіі і сацыялогіі кіравання, агульнай і сацыяльнай педагогікі, з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускага Саюза Сацыяльных педагогаў і сацыяльных работнікаў.