Гурскі Канстанцін Іванавіч

Кандыдат філалагічных навук, заснавальнік беларускага мовазнаўства. Нарадзіўся ў вёсцы Лугавая Капылькага раёна. Загінуў у лютым 1943 года.

Сідзельнікава,К.І. Чараўнік роднага / К.І.Сідзельнікава // Слава працы. – 1977. – 19 лістап. – С. 4.

Прачытаўшы артыкул К.І.Сідзельнікавай вы даведаецеся аб тым, што за кароткі час Гурскім К.І. былі распрацаваны працы па сучаснай беларускай мове, артыкулы “Аб беларускім правапісе”, “Выказнік у беларускай мове”. У сааўтарстве з іншымі вучонымі былі выдадзены падручнікі “Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы”, “Курс сучаснай беларускай мовы”, але ў лютым 1943 года пад Арлом заўчасная смерць абарвала жыццё К.І.Гурскага…