Фама Антонавіч Бельскі

Згадаць прафесара Фаму Антонавіча Бельскага хацелася б таму, што на сваёй радзіме імя яго малавядомае, нават забытае. Ужо мінула болып за стагоддзе з дня нараджэння гэтага вучонага-педагога з Беларусі, чыё жыццё і дзейнасць прыпалі на першую палову XX стагоддзя — час вельмі складаны і цяжкі. Прыйшоў ён на наш зямны свет напрыканцы кастрычніка 1890 года, нарадзіўся ў мястэчку Цімкавічы Капыльскага раёна. Бацька яго быў заможны гаспадар, займаўся сельскай гаспадаркай, вёў гандаль і лічыўся цудоўным майстрамткачом. У святы ён услых чытаў Біблію і іншыя духоўныя кнігі. Гэты дбайны працаўнік і чалавек шчырай душы любіў прымаўку: «Каго пан Бог любіць, таму кніжак дае, а хто яго трывае, той шчаслівы бывае». У хаце Бельскіх часта запыняліся купцы з Варшавы, Вільні і іншых гарадоў. Бацька Фамы ўмеў выслухаць сваіх суразмоўцаў і весці шляхетную ды змястоўную гутарку. Зрэшты, ён доб¬ра гаварыў па-польску, быў сынам выпускніка Віленскага універсітэта і Ганаровага грамадзяніна Расійскай імперыі Сільвестра Бельскага (у 1853 годзе такіх Ганаровых гра-мадаян у гарадах Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў налічвалася 550 чалавек — усяго 0,1% гараджан). Фаму, тады яшчэ вучня Цімкавіцкага народнага вучылішча, захаплялі сваімі ведамі адукаваныя госці-купцы. Ён шмат чытаў (сям’я мела ладную бібліятэку), рос хлапчуком падаросламу ўдумлівым і назіральным, быў сапраўдным аўтарытэтам у вачах сваіх сясцёр, а потым, калі дасягнуў вышынь вучонасці, і сваіх малодшых братоў Антона і Івана. Павагу і ўдзячнасць да бацькі і маці Вар¬вары Фамінічны сын пранёс у сваім сэрцы праз усё жыццё. Ніколі ён не «тыкнуў» сваім бацькам, называў іх з любоўю і пашаноўна — толькі на «Вы». Незадоўга да смерці Фама Антонавіч усё яшчэ марыў, што пабачыць родныя мясціны, наведае апошні прыстанак маці і бацькі на цімкавіцкіх могілках. У сваіх лістах да малодшага брата часта пытаў пра тое, ці ходзіць да Цімкавіч цягнік, прызнаваўся, як у шчымлівай радасці і тамленні чакае хвіліну сустрэчы з радзімай. Цімкавічы не адпускалі ў снах і клікалі да сябе даўно, але прыехаць сюды, у Беларусь, не адважваўся і нават баяўся. Бо добра ведаў, як сталінскі «чорны воран» лютаваў у прыграніччы ў 30-я гады, як нудам уратавалася ад высылкі з дзецьмі другая жонка яго бацькі — Фядора Паўлаўна. Фама Антонавіч пасля невылечнай і пакутлівай хваробы памёр у 1952 годзе — тады, калі яшчэ па краіне незмаўкалыіым гулам кацілася імя Сталіна — «бацькі і правадыра ўсіх народаў».
У 1909 годзе, пасля заканчэння Слуцкай гімназіі з сярэбраным медалём, Фама Бельскі паступіў у Кіеўскі універсітэт (тады Імператарскі універсітэт св. Уладзіміра) на гісторыкафілалагічны факультэт. Закончыў славутую навучалыгую ўстанову паспяхова ў 1913 годзе, атрымаў дыплом ПЕРШАЙ ступені «з усімі правамі і перавагамі». Пасля вучобы ён на некалькі дзён прыехаў у Цімкавічы, паўстаў у прыгожым віцмундзіры і ва ўсім бляску маладосці, парадаваў сваіх родных і блізкіх. Фама Антонавіч быў накіраваны на працу ў г. Златапаль, што на Украіне. У Златапальскай гімназіі ён выкладаў рускую мову, прыгожае пісьменства і псіхалогію. Неўзабаве пачаў карыстацца папулярнасцю і любоўю сваіх выхаванцаў ды іх бацькоў. Працаваў з вялікім імпэтам: арганізаваў літаратурны гурток, які ставіў п’есы, вёў заняткі па мастацкай дэкламацыі і інш. У гады першай сусветнай вайны быў мабілізаваны на фронт, аднак пра тое, як ваяваў «за царя и Отечество», ён у савецкі час не згадваў, бо падобныя звесткі маглі б яму каштаваць жыцця. 3 1920 года Фама Антонавіч паспяхова чытаў лекцыі па педагогіцы і рускай літаратуры на 3-гадовых педкурсах у Наваміргарадзе, Інстытуце народнай адукацыі ў Златапалі і Данецкім інстытуце народнай адукацыі (г. Луганск). Працуючы ў Златапалі, збіраўся на пэўны час выехаць за мяжу. Але чамусьці паслалі туды нейкага іншага выкладчыка. Аднак у святле наступных падзей, калі асоб, якія траплялі за мяжу, арыштоўвалі і высылалі, напэўна, гэткі зыход быў шчасцем».
У 1925 годзе Фаму Антонавічу прысвоілі званне прафесара педагагічных навук. Вышэйшай школе вучоны аддаў звыш 30-ці год свайго жыцця. Прафесарам педагогікі ён працаваў у 20-я — на пачатку 30-х гадоў у Данецкім і Херсонскім інстытутах народнай адукацыі.
У 1932 годзе прафесар Ф. А. Бельскі ўзначаліў кафедры педагогікі Краснадарскага педінстытута і Кубанскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1935 годзе прафесар Бельскі пачаў загадваць кафедрай педагогікі і псіхалогіі ў Магілёўскім педінстытуце. Доўга на радзіме Фама Антонавіч не затрымаўся. Надыходзіў 1937 год — усё часцей бясследна знікалі людзі, чуліся прысуды «ворагам народа», станавілася цяжка дыхаць у атмасферы ўсеагульнай падазронасці і страху. Сям’я Бельскіх у чарговы раз пакуе рэчы і выпраўляецца ў Сярэднюю Азію, за тысячы кіламетраў ад Беларусі. Да 1940 года Фама Ан¬тонавіч працаваў прафесарам педагогікі і псіхалогіі Ферганскага і Какандскага педінстытутаў (Узбекістан). Тут жа на асветніцкай ніве рупілася і яго жонка Кацярына Міхайлаўна — выкладала студэнтам нямецкую мову. Са студзеня 1939 года Фама Антонавіч стаў акадэмічным пенсіянерам-прафесарам, і з гэтага часу пачаў марыць пра пераезд на Украіну. Гэтая мара ўсё ж здзейснілася: неўзабаве апынуўся ў Чарнігаве, дзе яго ўзялі на працу ў педінстытут прафесарам педагогікі і загадчыкам кафедры. На новым месцы сям’я абжылася, уладкавала свой побыт. Аднак грымнула вайна, і на Чарнігаў пасыпаліся фашысцкія бомбы. 3 ахопленага полымем горада, страціўшы ўсю маёмасць і палову важных дакументаў, ратаваліся ў бежанстве і гэтыя двое немаладых людзей, цярпелі ваеннае ліха і нягоды. Лёс аказаўся міласэрным і прывёў іх зноў у Сярэднюю Азію, а дакладней — ва Узбекістан. Да 1946 года прафесар Ф. А. Бельскі рупна і самааддана працаваў у Бухарскім педінстытуце, кіраваў навукова-педагагічнай дзейнасцю адной з профільных кафедраў. У 1943 годзе, на трэцім годзе вайны, напісаў і апублікаваў артыкул «Фронту культуры і асветы патрэбны высокакваліфікаваныя кадры настаўнікаў». Ён быў перакананы, што настаўнік — аснова ўсіх пачаткаў, чалавек, які ўласным прыкладам і ведамі здольны выхаваць патрыятычную і глыбока культурную, інтэлектуальную асобу. Вучоны быў узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне» і ганарыўся гэтай адзнакай сваёй сціплай педагагічнай дзейнасці. У пасляваенныя гады здароўе Фамы Антонавіча па-горшылася, асабліва дрэнна на самаадчуванне ўплываў спя-котны, задушлівы клімат. Сям’я Бельскіх зноў апынулася ў пошуках прытулку, перш пераехала ў Крым, затым у Ленінград. У 1951 годзе Фама Антонавіч пахаваў спадарожніцу свайго жыцця — любую і верную жонку. Не меў свайго жытла, дабіраўся да працы ў Ленінградскі абласны настаўніцкі інстытут толькі ў адзін бок дзве ці дзве з паловай гадзіны. Неўзабаве па яго прыехала сястра Яўгенія і забрала да сябе ў Кіеў. Апошняе яго месца працы — загадчык кафедры педагогікі Кіеўскага дзяржаўнага інстытута фізкультуры.
Навукова-педагагічная спадчына прафесара Ф. А. Бельскага адносна невялікая. Лепшае, шго напісана ім, было створана ў 20-я гады падчас працы ў гарадах Луганску і Херсо¬не. Першая яго друкаваная праца была філолага-метадычнага характару — «Аб вывучэнні крытыкі», і з’явілася яна ў Маскве ў 1917 годзе. Аднак сфера яго навуковых інтарэсаў з цягам часу набыла дакладна акрэслены характар — педагогіка, агульная і ўзроставая псіхалогія. У першай палове 20-х гадоў ён апублікаваў артыкулы «Навукова-педагагічная экскурсія», «Педагагічная кансультацыя, методыка яе правядзення» і некаторыя іншыя. Сапраўдны плён прынёс актыўны ўдзел вучонага ў Навуковым таварыстве на Данеччыне, якое наладзіла сувязь з Украінскай акадэміяй навук.
У другой палове 20-х гадоў Фама Антонавіч надрукаваў свае асноўныя працы, наибольшую цікавасць з якіх уяўляюць «Педагогіка як навука», «Арганізацыя навуковай рабо¬ты», «Выяўленне арганізатараў у трупах і вызначэнне ар-ганізаванасці труп», «Вывучэнне здольнасцяў дзяцей», «Вы-вучэнне паспяховасці навучэнцаў», «Міігулае нашага краю» і інш. Асабліва прыкметныя дзве публікацыі ў часопісе «Радянська школа» («Савецкая школа») за 1927 год — «Арганізацыя школ для адораных дзяцей» і «Арганізацыя школ для звышадораных дзяцей». Ён ва ўмовах арыентацыі на працоўнапрафесійную адукацыю ўздымае праблему стварэння асобных школ для выхавання і навучання дзяцей, якія вылучаюцца сваей таленавітасцю, багаццем псіхічных працэсаў і поспехамі ў засваенні ведаў. Вучоны адзначаў, што павінна быць прадумана адпаведная методьжа працы з такімі дзецьмі і падабраны найбольш падрыхтаваныя для педагагічнай дзейнасці выкладчыкі. Сёння надзвычай добра відаць плён арганізацыі на Украіне і ў Беларусі элітных навучальных устаноў новага тыпу — ліцэяў і гімназій для адораных дзяцей. Думкі, выказаныя ў яго працах, не страцілі сваёй актуальнасці і значнасці. Вучоны, пастаянна працуючы са студэнцкай аўдыторыяй, не мог не закранаць пытанні і праблемы, звязаньгя з спецыфікай навучання і выхавання ў вышэйшай школе. Артыкулы «Арганізацыя семінараў павышанага тыпу», «Нарматыўныя элементы педагогікі пры выкладанні яе ў педагагіч-ных ВНУ», «Мэтаімкнёнасць у самаадукацыі настаўніцтва», «Педагагічная практыка студэнцтва і методыка яе правядзення», «Арганізацыя і правядзенне заліковай сесіі» і іншыя напісаны з клопатам пра прафесійны і культурны ўзровень настаўніка, у іх — рацыянальныя думкі пра арганізацыю навучальнага працэсу, удасканаленне асобы педагога.
Прафесар Ф. А. Бельскі лічыў, што педагог павінен быць таленавітым лекарам і тэхнікам, валодаць дарам любові і цэлай сістэмай педагагічных ведаў. У высокаадукаванай на-стаўніцкай інтэлігенцыі ён, як і многія іншыя вучоныя-пе-дагогі, бачыў запаруку вялікай духоўнасці грамадства.
Алесь Бельскі, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа