Алесь Бельскі

Алесь Іванавіч Бел ьскі вядомы беларускі літаратуравед, пісьменнік і крытык.

Доктар філалагічных навук, дацэнт. У 37 гадоў атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа, у 38 – вучонае званне прафесара.
Алесь Бельскі нарадзіўся ў в.Цімкавічы 23 ліпеня 1963 года. Закончыўшы на выдатна Цімкавіцкую школу вырашыў паступаць у БДУ. Яшчэ ў школьныя гады пачаў друкаваццца на старонках раённай газеты “Слава працы”, дасылаў свае допісы ў піянерскую газету “Зорька”. Пісаў замалёўкі пра прыроду ў часопіс “Бярозка” і газету “Піянер Беларусі”. Здавалася гэты талент і павінен быў вырашыць лёс Алеся. Аднак моцная хвароба не дазволіла яму адразу пасля школы пайсці вучыцца далей. Пачынаў ён сваю працу піянерважатым у Руднянскай васьмігодцы. Спрабаваў свае здольнасці на уроках гісторыі, б еларускай мовы і літаратуры. І ў весь час фізічна загартоўваўся. І ў 1983 годзе яму пашанцавала, Алесь стаў студэнтам філалагічнага факультэта БДУ.
У студэнтскія гады цесна супрацоўнічае з рэспубліканскім друкам. Піша артыкулы, інтэрв’ю, рэцэнзіі, вершы.
Пасля заканчэння універсітэта працуе намеснікам дырэктара Слабадской васьмігодкі Мінскага раёна, хаця марыў вярнуцца да сябе на радзіму ў в.Цімкавічы, каб працаваць і даглядаць састарэлую маці. Але рэцэзент яго дыпломнай працы, прафесар Павел Дзюбайла прапанаваў паступаць яму ў аспірантуру БДУ. І Алесь зрабіў выбар на карысць навукі.
З 2001 года працуе галоўным рэдактарам журнала “Беларуская мова і літаратура”, з 2004 першым намеснікам галоўнага рэдактара журнала “Роднае слова”.
Ен даследуе гісторыю беларускай літаратуры 20 стагоддзя. У яго актыве больш за 20 кніг па літарату разнаўству і крытыцы. Яму належа ць зборнік і літаратурных артыкулаў “Пакуль баліць душа”, “Жывая мова краявідаў”, дапаможнікі для настаўнікаў “Сучасная беларуская літаратура”, “Краса і смутак”, “Сучасная літаратура Беларусі” і іншыя. Апрача гэтага, ім апублікаваны звыш двухсот работ у беларускіх выданнях. Алесь Іванавіч чытаў навуковыя даклады больш чым на 30-ці міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях. Працы нашага земляка знайшлі адлюстраванне у выніковай энцыклапедыі мінулага стагоддзя “Наука Беларус и в 20-м столетии ”. Яго імя занесена на старонкі даведніка “Прафесары і дактары навук БДУ”. Наш зямляк цалкам адданы сваёй справе, працуе шмат. Таму яго навуковыя і навукова-педагагічныя працы адзначаны Ганаровай граматай БДУ, Граматай Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Літаратура:
1. Бельскі ( Ветах) Алесь Іванавіч // Памяць: Капыльскі р-н: гіст.- дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск, 2001. – С.526.
2. Бельскі,А. Вытокі і прасцягі майго жыцця / Алесь Бельскі // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. Мікола Мінзер.- Мінск, 2009. – С.47-64.
3. З Цімкавіч – на Парнас: Алесь Бельскі // Слава працы. – 1995. — 5 верас. – С. 2.
4. Ігнатчык,І. “Для мяне прыярытэтнай на ўсё жыццё стала беларуская мова”: Алесь Бельскі / Іван Ігнатчык // Слава працы. – 20008. – 23 ліп. –С.2
5. Лагун,М. Сонца спеліць маладое лета: знакамітыя землякі /М.Лагун // Слава працы. – 2003. – 30 ліп.- С.3.
6. Лаўрэат літаратурнай прэміі: Алесь Ветах ( Алесь Бельскі) // Л і М . – 2001. – 16 лют. –С.2.
7. Наш зямляк папоўніў рады пісьменнікаў: Алесь Бельскі // Слава працы. – 1998. – 22 крас. –С.1.
Творчасць
1. Бельскі,А. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць /Алесь Бельскі.- Мінск: Аверсэв, 2005. – 271с.
2. Бельскі,А.І. Галасы і вобразы: літарат.-крытыч. артыкулы / Алесь Іванавіч Бельскі. –Мінск: Літаратура і мастацтва, 2008. – 288с.
3. Бельскі,А. “Гарыць зямля ад фарбаў летніх…”: беларуская паэзія // Роднае слова. – 1995.-№ 6. – С.26-38.
4. Бельскі,А. “Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею…”: духоўная прысутнасць і вобраз Францішка Багушэвіча ў творчасці баларускіх паэтаў /Алесь Бельскі // Роднае слова. – 1998. -№11. –С.16-25.
5. Ветах,А. Дуб на ўзмежку: апавяданне / Алесь Ветах // ЛіМ. – 2000.-19 мая. – С.9.
6. Ветах,А. Канец лета: апавяданне/Алесь Ветах // Л іМ. – 1996. — № 43. –С.3.
7. Бельскі,А. “Любоў і паэзія ідуць праз вякі…: з нагоды выхаду кнігі “Валеры Макараў: лёс, хронікі, кантэкст. /Алесь Бельскі //ЛіМ. – 24 сак. – С.6-7.
8. Бельскі,А. “Над белаю Руссю – белы снег: зіма ў беларускай паэзіі / Алесь Бельскі // Роднае слова. – 1995. – 1,2. –С.17-26.
9. Бельскі,А. Неадлучная ад традыцыі: літаратурная крытыка / Алесь Бельскі // Полымя. – 2007. — № 12. – С.147-165.
10. Ветах,А. Перакрыжаванне: апавяданне / Алесь Ветах // Маладосць. – 1990. — № 1. – С.123-132.
11. Бельскі,А. Платон Крэнь: хто ён?: лёс і творчая спадчына беларускага аўтара з Ярашоўкі / Алесь Бельскі // Роднае слова. – 2001. — № 5. – С.12-16.
12. Ветах,А. Ружовая знічка: аповесць, апавяданні. – Мінск: Полымя, 1994. -96с.
13. Бельскі,А. “…Рытмы ў душы абудзіць”: Р.Суніца (М.Лынькоў) /Алесь Бельскі // Л і М. –2001. — 16 лют. –С.13.
14. Бельскі,А. Свят, плён і клопат: 10 год часопісу “ Беларуская мова і літаратура” / А.Бельскі // Беларуская мова і літаратура . – 2005. -№ 9. –С.3-4.
15. Бельскі,А. “ У асмужанай красе твой, восень, воблік: восень у беларускай паэзіі / Алесь Бельскі // Роднае слова. – 1994. — № 9. – С.11-13.
16. Бельскі,А. “Цудадзейныя жывой вады крыніцы…” : вывучэнне творчасці М.Танка ў 11 класе / Алесь Бельскі // Роднае слова. – 2000. — № 9. — С.46-50.
17. Ветах,А. Хроніка смутку: раман у лістах /Алесь Ветах // Маладосць. -1997. -№ 6. –С.11-58.
18. Ветах,А. Час акселерацыі: маленькая аповесць / Алесь Ветах // Карані: аповесці, апавяданні . – Мінск, 1994. – С. 119-143.
19. Бельскі,А. Шлях да бездухоўнасці / Алесь Бельскі // Л і М. – 2003. – 23 мая. –С.4-5.
20. Бельскі,А. “ Я жыву за дажджом, за вясёлкаю…”: жыццё і лірыка Еўдакіі Лось /Алесь Бельскі // Роднае слова. – 1999. — № 2-3. – С.31-37.
21. Ветах,А. “ Я на Радзіме не госць…” : ліст Сяргею Чыгрынаву з нагоды выхаду яго першай паэтычнай кнігі / Алесь ветах // Першацвет . – 1995. — № 1. – С.121-125.