Александровіч Сцяпан Хусейнавіч

( 1921 – 1986 )

Сцяпан Хусейнавіч Александровіч нарадзіўся ў Капылі. З Ц. Гартным быў асабіста знаёмы і бацька С. Александровіча, ведаў на памяць яго верш «Песня гарбара». У 1939г* паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вучыцца практычна не давялося – прызвалі ў армію. Як сказана ў аўтабіяграфіі : «Увогуле жыццёвы тэмп быў незвычайны:

У 18 год я быў у арміі, у 20- на фронце, а ў 21- у палоне». Разам з сябрамі здолеў уцячы з лагера ваеннапленных у Крывым Розе, амаль два месяцы дабіраўся на Капыльшчыну. Стаў партызанам. У чатырнаццаць гадоў С. Александровіч працаваў школьным настаўнікам і выкладчыкам у Мінскім бібліятэчным тэхнікуме. Завочна закончыў не толькі універсітэт, але і асперантуру. С. Александровіч першым напісаў мастацкую біяграфію Якуба Коласа. Значныя набыткі С. Александровіча на даследванні малавядомых старонак гісторыі беларускай літаратуры ХІХ пачатку ХХ ст. Кнігі «Гісторыя і сучаснасць», «Пуцявіны роднага слова». Памер у 1986** годзе.

Александровіч Сцяпан Хусейнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Т. 1 А – Аршын. – Мн., 1996. – С. 240.

Александровіч Сцяпан Хусейнавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. – Т. 1. – Мн., 1992. – С. 65 – 69.

Гурыновіч,У. Пісьменнік і вучоны: [Творчы шлях Сцяпана Александровіча] / У.Гурыновіч // Слава працы. – 1986. – 16 снеж.

Лойка,А. Нястомны даследчык слова роднага: [Даследчыцкія пошукі Александровіча] / А.Лойка // ЛІМ. – 1986. – С. 15.

Марціновіч,А. Улюблёны ў слова: [Пра жыццё і творчасць С.Х.Александровіча] / Алесь Марціновіч // Нар. газета. – 1996. – 12 сак.

Янушкевіч,Я. Даследчык роднай літаратуры: [Развагі пра творчасць С. Александровіча] / Я.Янушкевіч // Роднае слова. – 1196. – С. 30 – 48.

Першая кніга “Незабыўнымі сцежкамі: нарысы пра беларускіх пісьменнікаў” (1959). Асноўныя працы прысвечаны даследаванню шляхоў развіцця і фарміравання беларускай дакастрычніцкай літаратуры, а таксама гісторыі беларускага кнігадрукавання і перыядычнага друку. Такую творчую працу здзейсніў вучоны, крытык, літаразнавец С.Х.Александровіч.