Ачапоўскі Міхаіл

Нарадзіўся 11.05.1788 года ў вёсцы Пацейкі Капыльскага раёна. Памёр у 1854 годзе. Вучоны-аграбіёлаг, эканаміст і гісторык. Жыццё і дзейнасць Міхаіла Ачапоўскага даследуецца вучонымі Беларусі і Польшчы. У прыватнасці ў горадзе Врацлаве (Польшча) у 50-70г.г. выдадзена некалькі прац пра жыццё і навуковую дзейнасць нашага выдатнага земляка. Пашыраецца яго слава і на радзіме

Сямёнаў,П.В. Міхаіл Ачапоўскі (1788-1854): [Выдатныя вучоныя-землякі] / П.В.Сяменаў // Слава працы. – 1996. – 7 верас.