Уладзімір Маркавіч Пасюкевіч

Нарадзіўся ў 1931 годзе ў Капылі.

У 1949 годзе Уладзімір Маркавіч Пасюкевіч паступіў у Мінскае мастацкае вучыліўча, якое скончыў на выдатна, а затым працягваў вучобу ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце імя В.І.Сурыкава.

У 1963 годзе быў прыняты ў Саюз мастакоў БССР. Дыяпазон творчасці Уладзіміра Маркавіча надзвычай шырокі. Вялікае месца ў творчасці мастака займае пейзаж. Правёўшы дзіцячыя і юнаскія гады ў маляўнічых мясцінах гарадка, ён назаўсёды захаваў ў сваім сэрцы любоў да жывой прыроды. Прыкладам можа паслужыць адна з лепшых работ мастака “Родныя пагоркі” (1973).

Карціны і партрэты У.М.Пасюкевіча неаднойчы экспанаваліся на Усесаюзных і рэспубліканскіх выставах. Ілюстрацыі з іх часта змяшчаліся ў часопісах “Беларусь”, “Маладосць” і іншых.

Асобную старонку ў творчасці мастака займае яго родная Капыльшчына. Напісаныя У.М.Пасюкевічам партрэты былі неаднаразова адзначаны Саюзам мастакоў, як значныя і непаўторныя менавіта праз характар сваіх герояў. Сярод работ “Партрэт маці” (1977), “Бабка Насця” (1979), партрэты настаўнікаў К.І.Мамчыца (1978) і З..Галубоўскай (1981) і іншыя.

Карціны “Капыль будуецца”(1979г.), “Родныя пагоркі”( 1973г.), “Капыльскае возера” прысвечаны родным мясцінам, а назвы гавораць самі за сябе.

Пасюкевіч Уладзімір Маркавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Т. 12: Палікрат – Праметэй. – Мн., БелЭн, 2001. – С. 176.

Буйвал,В.Я. Уладзімір Пасюкевіч / В.Я.Буйвал. – Мн., 1987. – 55с.

Уладзімір Маркавіч Пасюкевіч – мастак, які працуе ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творчасці Пасюкевіча ўласціва грамадзянскасць, патрыятызм, глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет сучасніка”, — так піша В.Я.Буйвал у сваей кнізе “Уладзімір Пасюкевіч”.

Галіноўская,А. У. М. Пасюкевіч на роднай зямлі: [Землякі] // Слава працы. – 1996. – 30 крас.

“У.М.Пасюкевіч часты госць Капыля, — так піша Алена Галіноўская ў сваім артыкуле пра нашага земляка У.М.Пасюкевіча. У час адной з апошніх сустрэч з землякамі Уладзімір Маркавіч прыпаднёс у дар гісторыка-краязнаўчаму музею партрэты Я.Скрыгана і Л.Г.Валчкевіча, а таксама карціну “Капыль будуецца”

Гурыновіч,У. Гісторыя ў фарбах: [Карціны У.М.Пасюкевіча] / У.Гурыновіч // Слава працы. – 1991. – 17 студз.

Гурыновіч,У. Лёс мастака Пасюкевіча / У.Гурыновіч, У.Мароз // Бел. ніва. – 1997. – 29 август.

Гурыновіч,У. Прыстасоўвацца да чыноўнікаў ад мастацтва не прывык: [У.М.Пасюкевіч] / У.Гурыновіч // Рэспубліка. – 1997. – 14 сак.

Ігнатчык,І. Уладзімір Пасюкевіч: [Штрыхі да партрэта] / І. Ігнатчык // Слава працы. – 1994. – 5 кастр.

Шэіна,М. У.М.Пасюкевіч: “Я сэрцам з роднай Капыльшчыны” / М.Шэіна // Слава працы. – 1997. – 12 сак.