Петр Ісакавіч Розін

Нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Вошкаты Капыльскага раёна. Да 16 год юнак пражываў у роднай весцы і з дзяцінства зведаў усе радасці і клопаты сялянскай працы. Доўгім і цяжкім быў яго шлях да мастацтва.

У 1929 годзе будучы мастак едзе ў Віцебск паступаць у мастацкі тэхнікум. Аднак падрыхтоўка аказалася недастатковай і дзверы тэхнікума адчыніліся перад ім толькі праз год, пасля ўпартых заняткаў маляваннем. У 1934 годзе тэхнікум быў закончаны. А ў 1936 годзе Петр Ісакавіч – студэнт Кіеўскага дзяржаўнага мастацкага інстытута, вучань С.А.Грыгор’ева і П.І.Комава. Ён шмат працуе, наглядае за жыццём і марыць аб дыпломе. Аднак вайна зрывае ўсе планы, мяняе ўсё жыццё. 22 чэрвеня 1941 года Розін ідзе добраахвотнікам на фронт. Прайшоў усю вайну ў саставе 4-га Украінскага, затым 3-га Беларускага франтоў. За ўдзел у гераічнай абароне Сталінграда старшына П.І.Розін узнагароджаны медалём “За абарону Сталінграда”. Затым атрымаў медаль “За взятие Кенигсберга”, медаль “За победу над Германией” і многа іншых адзнак за мужнасць і гераізм.

У 1974 годзе прысвоена званне Заслужанага мастака РСФСР. Памёр мастак у 1984 г. Пахаваны ў Маскве.

На радзіму, у в. Вошкаты мастак завітваў не часта. Але ў пачатку 70-х гадоў з’явіліся яго карціны з серыі “Родныя мясціны”, у якія ўвайшлі пейзажы пад назвай “Пруд в Копыле”( 1970г.), “Возера” (1970г.), “На ўскраіне Капыля”, партрэт земляка з в. Вошкаты Барысевіча, першага мясцовага старшыні калгаса. Зараз у Капыльскім краязнаўчым музеі захоўваецца звыш 100 карцін мастака.

Розін П.І., аб ім нашы слаўныя землякі: Мастак. – Цэнтральная раённая бібліятэка імя А. Астрэйкі. – Папка.