Алена Кіш

У далёкія трыдцатыя гады на палявых дарогах і сцежках Случчыны можна было ўбачыць жанчыну, якая з лёгкім кійком з ляшчыны ды са сціплым клункам няспешна вандравала ад вескі… прыблізна так успамінаюць пра А.Кіш тыя, хто быў знаёмы з ею, мастачкай-сялянкай з непаўторным бачаннем навакольнага свету.

Алена Кіш год нараджэння 1896, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, нарадзілася ў в. Леніна (раней называлася Раманава) Слуцкага раёна. Сям’я Кішаў была мнагадзетнай. Пракарміць такую сям’ю было нялёгка, таму каб дапамагчы бацькам, Алена дзецьці ў пачатку 30-х гадоў рушыла з мастацкім скарбам у першую вандроўку па навакольных вёсках.

Сваім дыванам Алена давала назвы “Рай”, “Дзева на водах”, “Пісьмо каханаму”, “Каля возера”, “Райскі сад”. Малявала так, як падказвала сэрца.

Жыццё Алены Кіш скончылася трагічна. Яе чуйная, трапяткая душа не вытрывала бясконцых нягод: жанчына ўтапілася ў невялічкім раўчучку у 1949 годзе. Пахавана на могілках в.Грозава, дзе ўстаноўлены надмагільны помнік – дыпломная работа мастака Уладзіміра Ламейкі.

Звесткі пра жыццевы і творчы шлях мастачкі-самавучкі сабраны дзякуючы намаганням мастака Уладзіміра Басалыгі. Ім вернута з небыцця дванаццаць твораў А.Кіш. упершыню гэтыя творы ўбачыла шырокая аўдыторыя ў 1978 г. на першай рэспубліканскай выставе народных маляваных дываноў у Мінскім Палацы мастацтваў. У сакавіку 1999 года ў Маскве праходзіў І Міжнародны фестываль “Інтэрмузей – 99”, дзе былі прадстаўлены маляваныя дываны нашай зямлячкі.

Кіш Алена Андрэеўна // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. – Мн., 1986. – Т. 3. – С. 61.

Кіш Алена Андрэеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Т. 8: Канто – Кум. – Мн., 1999. – С. 314.

Алена Кіш: [Дываны маляваныя ] // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. – Мн., 1985. – Т. 2. – С. 385 – 386

Кіш Алена: [Маляваныя дываны] // Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. – Мн., 1989. – С. 307 – 308.

Ягоўдзік,У. І. Райскія сны Алены Кіш // Ягоўдзік У.І. Белыя рысы на чорным полі. – Мн., 1995. – С. 179 – 199.

“Глядзіш на дываны, створаныя гэтай простай жанчынай, якая прайшла толькі адну сялянскую навуку, і не перастаеш здзіўляцца сапраўды неўтаймаванай яе фантазіі, што лёгка спалучана ў адзін незвычайны свет блізкія і любыя з маленства рэаліі вясковага жыцця з тым казачным, што існавала толькі ва ўяўленні, у мроях, ці снах” – менавіта пра гэта піша У.І.Ягоўдзік “Белыя рысы на чорным полі”.

Ягоўдзік,У.І. Хто такая Алена Кіш: [Алена Кіш – майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і проста жанчына] / Уладзімір Ягоўдзік // Работніца і сялянка. – 1992. — № 5/6. – С. 7.

Сахута,Е.М. Народное искусство и художественные промыслы Белоруссии: [Творчасць А.Кіш ] / Мн., 1982. – С. 96.

Сахута,Я. Райскі сад: [А.Кіш і яе дываны] // Мастацтва Беларусі. – 1988. — № 3. – С. 57 – 58.

Сахута,Я.М. Беларускае народнае мастацтва: [Альбом. Работы А.Кіш]. – Мн., 1980. – С. 155.

У сваіх кнігах і артыкулах Яўгеній Міхайлавіч Сахута імкнецца паказаць наколькі адметная мова і дэкаратыўнасць роспісаў дываноў Алены Кіш. Яе творы – рэдкі ўзор спалучэння выяўленчых задач з дэкаратыўнай манерай выканання. Па сваім характары і прызначэнні дываны – творы чыста выяўленчыя: на фоне адпаведнага пейзажу адлюстраваны лебедзі на вадзе, ільвы на беразе, катанне на лодцы. І ў той жа час манера выканання іх надзвычай дэкаратыўная. Фарбы чыстыя, гучныя, яркія, контуры малюнкаў абведзены ўпэўненай чорнай лініяй, а па краях дываноў ідзе шырокая арнаментальная паласа з парасткаў, бутонаў і кветак.

Таямніцы народнай душы: [А. Кіш] // Мастацтва. – 1992. — № 12. – С. 47 – 52.

Дзядзюля,С. Свет, сплецены з мараў: [Трагічнае жыццё Алены Кіш] / С.Дзядзюля // Мін. праўда. – 1993. – 21 кастр.

Тарасюк,Л. Алена Кіш: [Вершы] / Л.Тарасюк // ЛІМ. – 1993. – 3 снеж. – С. 9

Кулік,Я. Памяці Алены Кіш – выдатнай народнай мастачкі / Я. Кулік // Мастацтва. – 1994. — № 1. – С. 20

Святлова,Ж.. Паміж двума сусветамі: [Адраджэнне А. Кіш] / Ж.Святлова // Слава працы. – 1995. – 4 кастр.

Пракарына,І. Алена Кіш // Слава працы. – 1995. — № 7. – С. 2

Дываны Алены Кіш – з’ява ўнікальная не толькі для Беларусі. У 1985 годзе ў Югаславіі была выдадзена “Сусветная энцыклапедыя народнага мастацтва”, у якой прадстаўлены 800 іменаў мастакоў з 50 краін свету. Сярод іх Алена Кіш, прадстаўніца Беларусі, аб гэтым вы даведаецеся з артыкула І. Пракарыны.

Ягоўдзік,У.І. Алена Кіш: [Альбом] / У.І.Ягоўдзік. – Мн.: Беларусь, 1990. – С. 39.

Дываны пад назвамі “Рай”, “Дзева на водах”, “У райскіх кушчах”, “Пісьмо каханаму”, “Каля возера”, “Райскі сад” – гэта і ёсць дываны нашай зямлячкі Алены Кіш.